Donate
многая лéта #1

Рычард Бротыган. Машынальны Мурашнік

многая лета05/06/25 04:5799

пераклад з англійскай

Пігулка супраць Аварыі на Шахце ў Спрынгхіле

Калі ты прымаеш сваю пігулку
гэта як аварыя на шахце.
Я думаю пра ўсіх загубленых у табе людзей.


У Тэхналагічным інстытуце Каліфорніі*

Мне похеру наколькі яны ўсе
разумныя: мне нудна.

Сёння цэлы дзень лупіць дождж
і няма чаго рабіць.


Я пакутую. Яна не

Я пакутую. Яна не
кахае мяне і я бадзяюся
па хаце як швейная машынка
якая толькі што прышыла
гаўняк да вечка сметніцы.


У кафэ

Я бачыў як мужчына ў кафэ склаў лусту хлеба так нібыта ён складаў пасведчанне аб нараджэнні ці глядзеў на фотаздымак мёртвага каханка.


Скачкі

19-га ліпеня самалёт пераехаў сабаку,
учынак, які прыносіць у гэты свет энергію,
якая ператварае грыфаў у прыгожых вараных рысакоў.

Так, коні чакаюць у загарадцы.
Вось стрэл, і гэта фантастычная гонка пачынаецца.
Коні бягуць па кругу.


Машынальны Мурашнік*

Згаладалы, сёння я быў прымушаны
да чарговай халасцяцкай вячэры.
Мне было вельмі складана зрабіць
выбар з’есці нешта кітайскае
альбо гамбургер. Божа,
як я ненавіджу вячэраць адзін. Гэта як быць мёртвым.

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About