Donate
Міна Лой "Песні да Іаана"

Міна Лой. Песьні да Іаана - Частка ІІІ

многая лета15/06/26 17:4038


пераклад з ангельскай Сеня Стасюкевіч


XXIII

Сьмех у растварэньні
Зоры ў зоркім поглядзе
Непапраўныя абяцаньні
Пубэртатнай кансумацыі
Гніюць
Пад рэцыдыўны месяц
Адбельваюць
Да абсалютнай белі
Грэшнасьць болю


XXIV

Пракрэацыйная праўда Мяне
Зьнікае
У сьмертаносных 
Кроплях сьлёз
Маленькіх юрлівасьцях і яснасьцях
І малітоўных манах
Ублытаных у паскудную з’едлівасьць
Тваёй трасавай усьмешкі


XXV

Ліжучы Арно
Маленечкі ружовы
Язычок Сьвітаньня
Перашкаджае нашым вейкам
— — — — — — — —
Мы верцімся пад яго
Круг за кругам
Усё хутчэй
І пераўтвараемся ў машыны

Пакуль сонца
Ня сьцішыцца ў зьзяньні
Не растопіць некаторых з нас
У прадонных партыйных ячэйках
Палкасьць высьвідравала
Цяпло

Некаторыя з нас
Вырастаюць да ўзроўня халаджавых раўнінаў
Адсякаючы нашую апору
Сталёвымі вачыма 


XXVI

Скідаючы нашы дробныя ханжанствы
З разрэзаў вачэй

Мы падкрадаемся
Да Прыроды
— — — гэтай гнеўнай парнаграфісткі


XXVII

Ядро    Нічога
Непасьціжны канцэпт
Неадухаўлёны спакой
Рукі расаў 
Падаюць з 
Нязьменнага пластыку

Зьмест 
Нашага эфэмэрнага злучэньня
Ў адчужэньні ад Многага
Перацёк у набліжэньне— — — —
НІЧОГА
Там былі мужчына і жанчына
На шляху
Пакуль Невырашальнае
Націрала нашымі штодзённымі смярцямі
Немагчымыя вочы


XXVIII

Прыступкі ўздымаюцца бясконца
І яны белыя
І першая прыступка – апошняя белая
Назаўжды

Размаляваныя    высновы
Растопленыя    да сынтэтыкі
Беласьць
Майго
Зьяўленьня
І я апечаная дабяла
У клімактэрычным
Адступленьні твайго сонца
І жаданьні і словы ўсе белыя
Заліваюць
Бязьмежную манатоннасьць

Белы    там дзе няма на што глядзець
Але белы ручнік
Выцірае сымфанічны пот
—Туманнае ўзыходжаньне жыцьця—
З твайго
Этыяляцыйнага цела
І белы сьвітанак
Твайго Новага Дня
Спускаецца на мяне

Немажліва    што гэтая белата там
— — — Гэта дым з тваёй хаты


XXIX

Эвалюцыя    пераступае закон
Сэксуальнай роўнасьці
Прыгожанька памыляецца ў разьліках
Падабенства
Ненатуральная сэлекцыя
Расплоджвае такіх сыноў і дачок
Якія будуць лаяць адна аднаго
Невытлумачальнымі крыптанімамі
Пад месяцам

Дайце ім нейкі спосаб для нахабнага рыку
Для лагоднага гуканьня
Або для амафоннай ікаўкі
Транспануйце сьмех
Няхай яны мяркуюць што сьлёзы
Гэта пралескі або патака
Або што заўгодна
Толькі не чалавечыя недахопы
Ўмольныя сьпінныя пазванкі

Няхай сустрэча стане паваротам
Да антыпода
І Фармаваньнем    расплывістасьці
Што заўгодна
Чым спакушаць іх
Да аднаго
Як простае задавальненьне
Для іншага
Няхай яны сутыкнуцца разам
З сваіх інкоґніта
У сэйсьмічным аргазьме
Для далейшай
Дыфэрэнцыяцыі
Замест таго каб назіраць
Скажэньне ўласнага я
Уздрыгваньне ў чужым эга


XXX

У нейкім
Прэнатальным пляґіяце
эмбрыянальныя блазны 
Навучыліся свавольству
— — — — —

З архетыпічнай пантамімы
Нанізваючы эмоцыі
Што цыркулююць у вышыні
— — — —

Для сьляпых вачэй 
Праз якія Прырода ведае нас
А большая частка Прыроды    зялёная
— — — — — — — — — — 


XXXI

Укрыжаваньне
Назолы
Які прагне ўмяшацца
Ў інтымнасьць
Тваёй дзёрзкай ізаляцыі

Укрыжаваньне
Эклёзіі
Супрацьпраўнага эга
У тваёй раўнавазе
Карыятыды    ідэі

Укрыжаваньне
Скатаваныя рукі
Індэкс канечнасьці
У вакуўме
Непахіснага падзеньня


XXXII

Месяц халодныІаанДзе Міжземнамор’е— — — — —


XXXIII

Пэдант палкасьці — — — —
Да вашага прафесарскага паветалізму

Пратаплазма была нястрымна разьюшана
Эвалюцыянуючы нас — — —


XXXIV

Каханьне — — —надзвычайны літаратар


Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About